У некалькіх сотнях метраў ад жодзінскай турмы. Фота Настассі Уткінай.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назаранка паспрабаваў патлумачыць, каго і як караюць за сімволіку на лоджыях і ў вокнах.

«Любое публічнае выказванне грамадзянінам альбо групай грамадзян … з выкарыстаннем альбо без выкарыстання плакатаў, транспарантаў, іншых сродкаў з’яўляецца пікетаваннем», — заявіў ён падчас прамой лініі.

Тым, хто нязгодны з такой трактоўкай, ён параіў звяртацца ў суд.

Але калі на акне будзе вывешаны цяперашні дзяржаўны сцяг, гэта таксама будзе лічыцца пікетаваннем?

«Дзяржаўны — не», — лічыць Назаранка.

• Текст доступен на языке: Русский