Пра здарэнне, што адбылося каля Рабуні, карэспандэнту расказаў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда:
– 19 снежня, у 10.30, нам патэлефанавалі з Вілейскага РАУС. Да іх звярнуўся мужчына – рыбак з Вілейскага вадасховішча. Паведаміў, што палатка каля яго стаіць пустая. Побач – рэчы. А гаспадара няма.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што ў метрах ста каля пустой палаткі – прамыіна. Пачалі абследваць дно і ў прамыіне знайшлі загінулага рыбака. Асобу ўстанавілі. Гэта 57-гадовы жыхар Прылукаў, што ў Мінскім раёне.
– Па маіх меркаваннях, мужчына зваліўся ў ваду ці раніцай, ці вечарам напярэдадні. На лбе ў яго быў ліхтарык. Значыць, трагедыя здарылася ў цёмны час, – кажа Ягор Аляксандравіч.
Выратавальнікі пераканаўча просяць рыбакоў быць вельмі асцярожнымі. Лёд цяпер тонкі, а аматараў рыбалкі шмат. Таксама выратавальнікі нагадваюць, што дзейнічае забарона выхаду на лёд.
• Текст доступен на языке: Русский