"Зубраня". Фота з сайта дзіцячага цэнтра.

Працягваем серыю нашых традыцыйных пераднавагодніх публікацый пра мінулыя гады Быка. Сёння прыгадаем, што яны прыносілі на Мядзельшчыну.

1937

Паэт ураджэнец Мядзельшчыны Максім Танк (Яўген Скурко) напісаў паэму «Нарач» пра бунт нарачанскіх рыбакоў. Твор неўзабаве канфіскавалі польскія ўлады. Паэма распавядае, як ад пачатку 1930-х нарачанскія рыбакі змагаліся супраць польскага ўрада, які прыняў рашэнне аб нацыяналізацыі рэк і азёр.

Рыбакі на лёдзе зімовай Нарачы. Магчыма, хтосьці з іх браў удзел у змаганні за возера. Фота Narodowe Archiwum Cyfrowe.

Возера Нарач перайшло да Дырэкцыі дзяржаўных лясоў. З гэтага часу свабодная рыбнаялоўля сялянам забаранялася. У барацьбу было ўцягнута больш за пяць тысяч сялян. Дзяржава вымушаная была пайсці на некаторыя ўступкі. У гэтым жа годзе выходзіць зборнік паэта «Журавінавы цвет».

У Купе (цяпер к.п. Нарач) Польскае турыстычна-краязнаўчае таварыства пабудавалатурбазу. Наплыў курортнікаў і турыстаў спрыяў развіццю вёскі.

У вёсцы Кузьмічы нарадзіўся Расціслаў Гірвель – іканапісец, член Саюза мастакоў Расіі. Яго абразы ўпрыгожваюць храмы Пецярбурга і іншых гарадоў Расіі, а таксама Беларусі, Італіі, Германіі. Яго працы ёсць у Іерусаліме, у шматлікіх прыватных калекцыях.

У Кабыльніку завяршылі будаўніцтва чатырохкіламетровага ўчастка вузкакалейкі Кабыльнік – возера Нарач. З гэтай нагоды тут з урачыстай прамовай выступіў архіепіскап Ялбжыкоўскі. Ён назваў возера Нарач Віленскім морам. Адзначыў, як добра, што самае буйное возера Польшчыцяпер мае чыгуначныя зносіны.

Саветы арыштавалі палітыка і партыйнага работніка, ураджэнца вёскі Качаны Мядзельскага раёна, першага сакратара ВКПБ Васіля Шаранговіча. У наступным годзе яго расстраляюць. Рэабілітуюць у канцы 1950-х.

1949

Пачала выходзіць мядзельская газета «Калгасная праўда». Яна выдавалася два разы на тыдзень, друкавалася ў мясцовай друкарні. Першым рэдактарам быў паэт-песеннік Авяр’ян Дзеружынскі.

У Мядзеле ўвялі ў эксплуатацыю электрастанцыю, пабудавалі млын. 29 кастрычніка дала першы ток электрастанцыя ў Крывічах.

На Мядзельшчыне ствараюць калгасы. 27 лютага ў раённым Доме культуры ладзяць першы з’езд калгаснікаў.

У вёсцы Вузла нарадзілася самадзейная мастачка Ніна Гануш. А ў вёсцы Старынкі з’явіўся на свет будучы саліст Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каўрус.

У Кабыльніку вырабляюць сукно, працуе хлебапякарня, тры крамы, ФАП, аптэка, клуб, бібліятэка, пошта, хата-чытальня.

1961

У Княгініне пабудавалі дзіцячы садок, а ў Мядзеле з’явілася стаматалагічная паліклініка.

У Кабыльніку пачаў працаваць санаторый «Нарач» на дзвесце чалавек.

Нарач восенню. Фота news.21.by.

На возеры Мястра спецыялісты пачалі праводзіць гідралагічныя назіранні.

У Свіры савецкая ўлада зачыніла касцёл святога Мікалая. Таксама адсюль скралі арган, які вернікі набылі за 16 тысяч злотых. У будынку касцёла  быў прамысловы склад. А ў 1980-х працавала прадпрыемства па вырабе аўтамабільных знакаў. У 1990 касцёл  вярнулі вернікамі і рэстаўравалі.

1973

14 чэрвеня Мядзельскую ЦРБ наведалі міністр аховы здароўя СССР Пятроўскі і міністр аховы БССР Саўчанка. У кнізе водгукаў ганаровых гасцей з таго часу застаўся наступны запіс: «Мядзельская цэнтральная раённая бальніца – добрая ўстанова. Нягледзячы на даволі ўшчыльнёныя ўмовы, праца калектыву і галоўнага доктара добрая, прафесійная. Жадаю вялікіх поспехаў калектыву бальніцы. Б. Пятроўскі».

Паэт Уладзімір Дубоўка, які вучыўся ў Мядзеле ў 1912 годзе, выдаў кнігу ўспамінаў «Пялёсткі». У ёй ёсць наступныя радкі: «У ліку дзвюх найлепшых школ дарэвалюцыйнай Віленшчыны была Мядзельская».

У Крывічах, на вытворчым участку малаказавода, пачалі выпускаць казеін – складаны бялок, які атрымліваецца прыстварожванні  малака. Казеін прымяняюць для вытворчасці фарбы, клею, пластмас, штучных харчовых прадуктаў.

1985

У Мядзельскім музеі народнай славы 8 мая адкрылі экспазіцыю,прысвечаную перамозе ў Другой сусветнай вайне.

А яшчэ з’явіўся гісторыка-краязнаўчы музей у Крывіцкай школе.

Паэты Аляксандр Быкаў (злева) і Мікола Шабовіч на Міжнароднай кніжнай выставе. Фота з архіва РГ.

З Барысава ў Мядзел пераязджае паэт і журналіст Аляксандр Быкаў. І да сёння яго жыццё звязанае з гэтым краем.

1997

Ансамбль самадзейных майстроў «Крывічы» атрымаў званне «народны».

У жніўні ўрачыста адчынілі экалагічную вёску «Дружная», пабудаваную пры падтрымцы дабрачыннай нямецкай арганізацыі «Дамы замест Чарнобыля». Вёску для тых, хто пацярпеў адаварыі на Чарнобыльскай АЭС, пабудавалі побач з возерам Нарач.

2009

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела стварылі музей айчыннай вылічальнай тэхнікі. Сабралі 150 экспанатаў.

На Мядзельшчыне была ўспышка свінога грыпу.

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці курортнага пасёлка Нарач увасабляюць праект па знаёмстве дашкольнікаў з прыродай Нарачанскага краю.

Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня» стаў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам.

Першы конкурс прыгажосці, пачатак працы «Зеніта». Што прыносілі на Вілейшчыну мінулыя гады Быка

Прадавец, спалены з кіёскам, і выпускныя ў рэстаранах. Чым адзначыліся мінулыя гады Быка ў Маладзечне

• Текст доступен на языке: Русский