Валанцёрская служба незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» паведаміла, што Паўла Пяскова паставілі на прафілактычны ўлік у калоніі.
Валанцёрская служба паведаміла, што Паўла Пяскова паставілі на прафілактычны ўлік як асобу схільную да экстрэмізму і дэструктыўных дзеянняў. Як піша служба «Вясны», гэта азначае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі калоніі і некаторыя абмежаванні падчас адбыцця тэрміну ў выпраўленчай калоніі.
Нагадаем, Паўла Пяскова асудзілі на 3 гады і 3 месяцы за супраціўленне амапаўцу падчас ланцуга салідарнасці ў Маладзечне 19 чэрвеня.
Пасля вынясення прысуду Пяскова этапавалі ў жодзінскую турму. Там ён знаходзіўся да апеляцыі ў Мінскі абласны суд — апеляцыю адхілілі. Затым Паўла этапавалі ў бабруйскую выпраўленчую калонію, дзе ён адбывае тэрмін.