Затрыманы Аляксей Крэнць.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 18-гадовага маладзечанца, які быў адміністратарам тэлеграм-канала «Каратели Молодечно».

Аб гэтым паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.

— Хлопец не толькі размяшчаў у чатах персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але і агітаваў за ўдзел у масавых беспарадках на тэрыторыі Мінскай вобласці, — сказана ў паведамленні МУС.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за паклёп. Пацярпелы — кіраўнік аднаго са следчых падраздяленняў Міншчыны.

Па нашай інфармацыі, затрыманы — Аляксей Крэнць. Яго затрымалі ўначы 15 снежня. А 18 снежня яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады». Крэнця затрымлівалі яшчэ ў жніўні, ён сядзеў ў ізалятары і атрымаў штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і расклейку лістовак па Маладзечне з артыкулам 33 Канстытуцыі Беларусі.