Пра гэта паведаміў маладзечанскі праваабаронца незарэгістраванай у Беларусі праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Капуцкі.

Затрыманага завуць Максім Ключнік. Яму сорак год. Верагодна, жыхар Радашкавічаў. Па паведамленні «Вясны», мужчыну затрымалі, калі той ехаў па пасёлку на ровары.

Цяпер Максім у Маладзечанскім РАУС. Яго імя ёсць у спісе затрыманых на сайце spring96.org.

• Текст доступен на языке: Русский