Фота gidpokraske.ru.

У студзені ДАІ Маладзечна ладзіць конкурс малюнкаў сярод школьнікаў Маладзечаншчыны.

Арганізатары прапануюць стварыць малюнкі на тэму бяспекі дарожнага руху, нашэння флікераў, правілаў на пешаходным пераходзе.

Прымаюцца малюнкі фармата А4 ці А3, выкананыя фарбамі, алоўкамі ці ў графічным рэдактары.

11-14 студзеня малюнкі трэба здаць у ДАІ (вуліца Тамары Дудко, 1) інспектару па адміністрацыйнай практыцы Дыяне Галуза.

Вынікі падвядуць да 20 студзеня. Трох лепшых удзельнікаў узнагародзяць прызамі.