20 снежня, каля 21.00, паступіла паведамленне аб загаранні дачнага дома ў садовым таварыстве «Рабінка» паблізу вёскі Татаршчына.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў Маладзечанскага ГРАНС уставілі, што дачны дом гарыць адкрытым полымем. Гаспадары больш за два месяцы не наведвалі яго, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.
Пажар знішчыў дах і перакрыцце на плошчы 50 квадратных метраў, пашкоджаныя сцены і маёмасць дома. Прычыну пажару высвятляюць.
Разглядаюцца наступныя прычыны ўзнікнення пажару – альбо неасцярожнае абыходжанне з агнём, альбо падпал. Вінаватыя асобы высвятляюцца.