19 снежня, каля паловы на першую ноччу, паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Клочкова. На вуліцы Весёлая гарэў жылы дом.

Як патлумачыў гаспадар дома, бліжэй да вечара ён паліў кацёл на цвёрдым паліве. Праз нейкі час з’явіўся пах гары. Ён абследаваў дом, крыніцы паху не знайшоў. Зрабіўшы хатнія справы, гаспадар з жонкай заснулі.

На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

У першай гадзіне ночы жанчына прачнулася ад моцнага паху дыму. Убачыла, што ўжо гарыць столь, пабудзіла мужа.

Гаспадар дома патэлефанаваў у службу МНС і паведаміў аб пажары. Самастойна гаспадары пакінулі палаючы дом. Яны не пацярпелі, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы. У доме не было пажарных апавяшчальнікаў, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

Часта начныя пажары маюць трагічны зыход. Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі пранізлівым гукам здольныя абудзіць, тым самым выратаваць яго ад немінучай смерці.

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць парушэнне правілаў мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, а менавіта адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі коміна.

• Текст доступен на языке: Русский