У сувязі з умовамі надвор’я Мінаблвыканкам прыняў распараджэнне па ўвядзенні забароны выхаду на лёд у Мінскай вобласці.
Адпаведны дакумент даслалі днямі ў «Рэгіянальную газету» з Вілейскай выратавальнай станцыі. Гэта распаражэнне Мінаблвыканкама ад 1 снежня, падпісанае старшынёй Аляксандрам Турчыным.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне бяспекі грамадзян і папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадаёмах.
Нагадаем, што бяспечным лічыцца лёд, не танейшы за сем сантыметраў.
На Вілейскім вадосховішчы пад лёд праваліўся рыбак. Мужчына загінуў
• Текст доступен на языке: Русский