Фота portalus.ru.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне інфармуе, што ад 2021 года зменіцца парадак прымянення ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў.

Ад 2021 года налічванне і выплата адзінага падатку будзе адбывацца па стаўках, якія ўстанавіў Падатковы кодэкс. Стаўкі дэфэрэнцаваныя па тэрыторыях: Мінск, абласныя цэнтры, Мінскі раён; буйныя гарады; іншыя населеныя пункты.

Праект Закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь» размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў.

Праект прадугледжвае новую рэдакцыю дадатку 24 да ПК, у адпаведнасці з якім на тэрыторыі Мінскай вобласці будуць выкарыстоўваць наступныя стаўкі адзінага падатку:

Від дзейнасці Стаўкі адзінага падатку за месяц, рублёў
Мінскі раён Гарады Барысаў, Жодзіна, Маладзечна, Слуцк, Салігорск Іншыя населеныя пункты
1.1. тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт матацыклаў 266 219 162
1.2. рамонт прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў, вытворчасць адзення, вытворчасць абутку, вытворчасць гатовых тэкстыльных вырабаў, акрамя адзення, вытворчасць дываноў і дыванных вырабаў, пранне, хімічная чыстка і афарбоўванне вырабаў з тэкстылю і футра 75 60 46
1.3. прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці 117 99 72
1.4. дзейнасць таксі, дзейнасць іншага пасажырскага сухапутнага транспарту, не ўключанага ў іншыя групіроўкі, дзейнасць пасажырскага рачнога транспарту, дзейнасць грузавога рачнога транспарту, дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту 162 117 101
1.5. агульнае будаўніцтва будынкаў, спецыяльныя будаўнічыя работы 135 122 98
1.6. медыцынская, у тым ліку стаматалагічная, практыка, іншая дзейнасць па ахове здароўя 180 147 104
1.7. дзейнасць па чыстцы і прыборцы, дзейнасць, якая садзейнічае вырошчванню сельскагаспадарчых культур і развядзенні жывёлаў, прадастаўленне сацыяльных паслуг без забеспячэння пражывання 32 30 24
1.8. прадастаўленне месцаў для кароткачасовага пражывання (за кожны здаваемы жылы пакой у кватэры, жылым доме, за кожны садовы домік, за кожнае лецішча) 136 89 77
1.9. здача ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых памяшканняў, садовых домікаў, лецішчаў, машына-месцаў (за кожны здаваемы пакой у кватэры, жылым доме, за кожны садовы домік, за кожнае лецішча, за кожнае машына-месца), акрамя прадастаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання 32 16 13
1.10. іншыя віды работ і паслуг, не названыя ў падпунктах 1.1-1.9 гэтага пункта 120 93 74
1.11. рознічны гандль таварамі, аднесенымі да наступных груп тавараў:
1.11.1. хлеб і хлебабулачныя вырабы, малако і малочная прадукцыя 76 62 50
1.11.2. гародніна, плады, ягады, дыні, кавуны, вінаград 94 82 59
1.11.3. іншыя харчовыя тавары (за выключэннем піва, піўнога кактэйля, алкаголдьных напояў) 119 103 94
1.11.4. аўтамотатранспартныя сродкі 402 335 315
1.11.5. адзенне з натуральнай скуры (паліто, паўпаліто, курткі, блэйзеры, жакеты, камізэлькі, піджакі, плашчы, касцюмы), дываны і дыванныя вырабы, складаныя бытавыя электратавары (акрамя бытавых электрахаладзільнікаў і маразільнікаў, бытавых пральных машын) 274 252 233
1.11.6. іншыя нехарчовыя тавары (за выключэннем ювелірных і іншых бытавых вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, спецыфічных тавараў, табачных вырабаў, нафтапрадуктаў праз аўтазаправачныя станцыі, каштоўных папер, газет і часопісаў, усіх відаў вырабаў з натуральнага футра, мэблі, бытавых электрахаладзільнікаў і маразільнікаў, бытавых пральных машын, тэлевізійных прымачоў каляровых і чорна-белых выяваў, бытавых персанальных камп’ютараў, ноўтбукаў з састаўных частак і вузлоў, электронных кніг, планшэтных камп’ютараў, мабільных тэлефонаў, запасных частак да аўтамабіляў) 106 94 83
1.12. грамадскае харчаванне праз аб’екты грамазскага харчавання (за выключэннем) продажу алкагольных напояў, піва, піўнога кактэйля і табачных вырабаў) 145 132 102

 

Звяртаем увагу індывідуальных прадпрымальнікаў, што па асобных відах дзейнасці стаўкі адзінага падатку павялічацца.

Разам з тым індывідуальныя прадпрымальнікі ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 336 ПК перад пачаткам дзейнасці, а таксама ў канцы чарговага падатковага перыяду (каляндарнага года) маюць права самастойна вырашыць, якую сістэму падаткаабкладання пачаць або працягнуць прымяняць. Таму што выплата адзінага падатку не з’яўляецца абавязковай. Падатковае заканадаўства дае права выбару аптымальнай сістэмы падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць:

  • захаваць рэжым выплаты адзінага падатку
  • перайсці на агульную сістэму падаткаабкладання, якая прадугледжвае выплату падаходнага падатку з фізічных асобаў (гл. 18 ПЕ)
  • перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання (гл. 32 ПК).

Калі індывідуальны прадпрымальнік мае жаданне прымяніць спрошчаную сістэму падаткаабкладання ад 2021 года, то павінен прадаставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік паведамленне аб пераходзе на спрошчаную сістэму не пазней за 31 снежня 2020 года ў форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах ад 3 студзеня 2019 года №2 «Аб вылічванні і сплаце падаткаў, збораў, іншых плацяжоў» (дадатка 36».