Фота Настассі УТКІНАЙ.

«Першая партыя вакцыны паступіць у студзені. Мы пачнём прышчэпачную кампанію ў студзені», — сказаў сёння журналістам міністр здароўя Дзмітры Піневіч.

На першым этапе вакцынацыі будуць падлягаць медыцынскія работнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншых сфер, вымушаныя ў сілу прафесіі кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна.

Сёння паведамлялася, што ў Беларусі зарэгістраваная расійская вакцына «Спадарожнік V», распрацаваная Інстытутам імя Гамалеі.

«Вакцына зарэгістраваная ў краіне, дадзены дазвол на клінічнае прымяненне, — адзначыў Піневіч. — Вакцына можа прымяняцца на тэрыторыі нашай краіны ўжо ў рамках не клінічных выпрабаванняў, а звычайнай працы. Цяпер стаяць пытанні далейшай пастаўкі».

 

• Текст доступен на языке: Русский