Прадстаўнікі хакейнага клуба «Дынама–Маладзечна» павіншавалі з Калядамі і Новым годам выхаванцаў «Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната».

Дзеці запрасілі спартсменаў на ранішнік. Паўнавартасна ўдзельнічаць у імпрэзе госці не маглі з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі.

Затое павіншавалі дзяцей і падарылі падарункі: календары і паездку ў цырк. Дзеці паедуць у цырк на хакейным аўтобусе. А выхаванцы парадавалі гасцей навагоднімі вершамі і песнямі.

Павіншаваць дзяцей завіталі Ян Шарапнёў, Арцём Аносаў, Стас Кучкін.