Заснавальніцу медыяарганізацыі Press Club Belarus Юлію Слуцкую затрымалі ў аэрапорце па прылёце ў Мінск.
Вядома, што ператрусы праводзяцца ў кватэрах у менеджараў Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага.
Адвакат Сяргей Зікрацкі хацеў трапіць у кватэру Алы Шарко, але яго прымусілі выйсці.
Таксама прыйшлі з ператрусам і да Сяргея Якупава — аўтара тэлеграм-каналу MediaMedia і праграмнага дырэктара Акадэміі «Прэс-клуба».
Былі сілавікі і ў офісе арганізацыі.
Прэс-Клуб — медыяарганізацыя, якая ладзіла трэнінгі, майстар-класы, праводзіла маніторынгі працы СМІ.
Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы ад 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», ад 2011 — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе».
• Текст доступен на языке: Русский