Старшыня Гродзенскага аблвыканкама і экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і цяперашні міністр аховы здароўя, ураджэнец Ільі, Дзмітры Піневіч, узнагароджаныя ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Адпаведны ўказ падпісаў 21 снежня Лукашэнка.
Гэтай узнагароды Піневіч удастоены за «высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне комплексных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні распаўсюджванню інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі»
• Текст доступен на языке: Русский