Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская 22 снежня на 35 сесіі мясцовых Саветаў дэпутатаў, перадае МЛЫН.BY.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

Адказваючы на ​​пытанне дэпутатаў аб тым, ці выйшла Міншчына на плато ў сітуацыі з кавідам, Наталля Баярская адзначыла:

– Становішча, звязанае з распаўсюджваннем інфекцыі ў рэгіёне, пакуль застаецца напружаным. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння хворых. Але мы арыентуемся на колькасць ускладненняў. У прыватнасці, я кажу пра пнеўманіі. Пры росце заражэнняў кавідам, колькасць хворых ад яго з ускладненнямі не павялічваецца.