Прэс-служба МУС паведаміла, што былі затрыманы яшчэ адзін чалавек па справе перакрыцця Вялікага Гасцінца.

Чалавек на відэа – Сяргей Сідаровіч. Ён прызнаецца, што перакрываў рух на Вялікім Гасцінцы.

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і ГУБАЗіК высветлілі, што ў акцыі ўдзельнічалі пяцёра чалавек. Акрамя Сідаровіча, затрымалі яго бацьку, 48-гадовага Ігара Сідаровіча і 22-гадовую Эліну Карыцьку.

Нагадаем, што 21 лістапада невядомыя перакрылі рух на вуліцы Вялікі Гасцінец на скрыжаванні з вуліцай Багдана Хмяльніцкага. У іх у руках была расцяжка з надпісам «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг».

Двух маладзечанцаў – Рыгора Саладоўнікава і Дзмітрыя Карабейніка – затрымалі па гэтай справе раней. Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

• Текст доступен на языке: Русский