Фота Настассі Уткінай.

Звяртаем вашу ўвагу, што набліжаецца 28 снежня. Гэта дзень, не пазней за які ў адпаведнасці з заканадаўствам у 2020 годзе вы павінны выплаціць у бюджэт збор за рамесную дзейнасць і збор за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму за 2021 год.

Выплаціць суму збору можна ўжо сёння, для гэтага вам неабходна даведацца ваш уліковы нумар плацельшчыка (УНП), ён паказаны ў кнізе ўліку праверак. Альбо неабходна ўвесці ваш ідэнтыфікацыйны нумар ці імя і прозвішча па спасылцы.

Скарыстайцеся паслугай інтэрнэт-банкінга па наступным шляху:

– пры аплаце збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці – Плацяжы АРІП – Падаткі – Мінская вобласць – Маладзечанскі раён – Маладзечанскі РВК, фінупраўленне – Збор за рамесную дзейнасць – увядзіце ваш уліковы нумар (УНП) (уводзіцца вялікімі лацінскімі літарамі) – аплаціце адну базавую велічыню (цяпер 1 БВ – 27 рублёў);

– пры аплаце збору за ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму – Плацяжы АРІП – Падаткі – Мінская вобласць – Раён – Сельскі / Пасялковы савет – Збор за аграэкатурызм – увядзіце ваш уліковы нумар (УНП) (уводзіцца вялікімі лацінскімі літарамі) – аплаціце 1 базавую велічыню.

Аплаціць збор можна любым іншым зручным для плацельшчыка спосабам, у тым ліку праз аддзяленні банкаў і паштовыя аддзяленні. Звяртаем увагу, што аплата збору залежыць ад памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты збору.