Фота Настассі Уткінай.

Супрацоўнікаў дарожнай службы Маладзечна зацікавіў аўтамабіль з уключанай аварыйкай. За рулём «Пэжо» была жанчына, у салоне плакала перапалоханае дзіця.  Аказалася, па дарозе дадому ў машыне спусціла кола.

Міліцыянеры прапанавалі замяніць кола на «запаску», але яе ў кіроўцы не было. Тады інспектары дапамаглі адбуксіраваць аўтамабіль на стаянку, размешчаную ў межах АЗС, каб ліквідаваць перашкоду для руху іншых удзельнікаў. А маму з трохгадовым сынам на службовым аўтамабілі адвезлі дадому.

• Текст доступен на языке: Русский