Старшыня сельвыканкама Вайцех Коўзан падчас сустрэчы з журналістамі "Рэгіянальнай газеты" у канцы 2019 года. Фота Настассі Уткінай.

Пра тое, што днямі пахавалі старшыню Гальшанскага сельвыканкама, паведамляе tut.by са спасылкай на дырэктара фонду «Краіна замкаў» Аляксандра Варыкіша. У пасце паведамляецца, што старшыня Вайцех Коўзан памёр ад каронавіруса. 

Старшыні было 59 год. Ён нарадзіўся ў Барунах, там быў кіраўніком мясцовай гаспадаркі. Ад 2018 года абраны старшынёй Гальшанскага сельвыканкама.

Дбаў пра развіццё здаровага ладу жыцця ў Гальшанах, удзельнічаў у міжнародных праектах.

Летась, у снежні, нашы карэспандэнты сустракаліся з Вайцехам Іванавічам і бралі ў яго каментар на конт будаўніцтва на месцы старажытнага могільніка ў Гальшанах.

• Текст доступен на языке: Русский