Незаконны ўлоў. Фота gosinspekciya.gov.by.

Ноччу 19 снежня на Віліі затрымалі мужчыну, які займаўся падводнай рыбалкай. 

Падводная рыбалка тут у прынцыпе забароненая, але ў затрыманага да таго ж не было ніякіх дакументаў, якія дазваляюць гэты занятак. У машыне быў поўны рыштунак для падводнага палявання, у тым ліку і ружжо.

Недалёка ад аўто інспектары знайшлі ёмістасць з рыбай, а ў ёй – 12 шчупакоў, 6 судакоў, 2 ліні, лешч, акунь, карась і дзве чырванакніжныя фарэлі. Вага ўлову склала 31 кілаграм. За незаконную здабычу рыбы пачалі крымінальную справа. Прычынены ўрон – амаль 4 400 рублёў.