Выява забяспечана Маладзечанскім РАСК.

Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае мужчын, чые выявы на фота.

Яны знаходзіліся каля бара «Лофт», размешчанага па вуліцы Будаўнікоў, 15-А («Дом быта») каля 2 гадзін 20 жніўня.

Шукаюць усіх наведнікаў бараў «Лофт» і «Парадыз», якія былі ў гэты час там і былі відавочцамі канфлікта, што меў месца каля будынка.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра здарэнне, калі ласка, званіце на нумар (8-0176) 77-08-37 ад 9 да 18 гадзін у рабочыя дні або звяртайцеся ў кабінет 205 Маладзечанскага РАСК да следчага Яўгена Васільевіча Русіна.