Фота youtube.com.

Газету «Наш голас» (№7 ад 16.02.1927) з адпаведным матэрыялам знайшоў наш чытач, краязнаўца Кастусь Шыталь.

Прыводзім урывак з той падзякі. Арфаграфію захоўваем: «Маладэчанскі Павятовы Камітэт Беларускае сялянска-Работніцкае грамады шле шчырую падзяку ўсім ніжэй паданым за ахвяры, зложаныя для сяброў адбываючых адміністрацыяныя кары: Бухаўскаму гуртку Бел. Сялян.-Работ Грамады – за восем кілё сала, два з паловай кілё каўбасы і 5 зл. 90 гр. грашыма…» 

Дзякуюць таксама Засценскаму гуртку Лебедзеўскай гміны, гуртку ў вёсцы Канчаны Краснасельскае гміны, гурткам з Маросек, Крыніцы, Сівіцы, грамадзянам з Пісараўшчыны.

Абяцаюць, што ўсе ахвяры адашлюць пацярпелым ад адміністрацыйных пакаранняў.

Скан забяспечаны Кастусём Шыталем.

«Наш голас» — заходнебеларуская грамадска-палітычная газета, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася ад 26 студзеня 1927 да 26 лютага 1927 года ў Вільні на беларускай мове два разы на тыдзень.

• Текст доступен на языке: Русский