Фота portalus.ru.

Больш за восем тысяч плацельшчыкаў – фізічных асоб Маладзечанскага раёна маюць магчымасць доступу да асабістага кабінета плацельшчыка. У параўнанні з мінулым годам колькасць карыстальнікаў павялічылася больш чым на адну тысячу чалавек.

Электронны сэрвіс найбольш запатрабаваны сярод фізічных асоб – плацельшчыкаў падаходнага падатку, зямельнага падатку, падатку на нерухомасць, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, што ажыццяўляюць віды дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай і не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Ад кастрычніка 2020 года ў асабістым кабінеце плацельшчыка даступная дапрацаваная версія падачы электроннага апавяшчэння.

Цяпер фiзiчнай асобе за кожны месяц, у якім будзе ажыццяўляць дзейнасць, неабходна падаваць асобнае апавяшчэнне. Выканаць гэта можна на базе ўжо адпраўленага апавяшчэння за папярэдні месяц, выкарыстоўваючы прыкметы: «Падаць апавяшчэнне з выкарыстаннем паказчыкаў папярэдняга апавяшчэння з магчымасцю карэкціроўкі». У новай версіі апавяшчэння дапрацаваны ўвод нумара месяца, у якой ажыццяўляецца дзейнасць.

Для скарачэння плацельшчыкамі памылак пры выпадку ўказання віду дзейнасці «Даванне фізічнай асобе, іншым фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў, лецішчаў для кароткатэрміновага пражывання, якія належаць на праве ўласнасці», пры ўводзе інвентарнага нумара нерухомай маёмасці (кватэра, жылы дом, садовы домік, лецішча) на падставе пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ці іншага дакумента, які змяшчае такія звесткі, дадалі «Пошук інвентарнага нумара па адрасе капітальнага будаўніцтва».

Дапрацавалі магчымасць уносіць змяненні і (або) дапаўненні ў апавяшчэнне пры ўмове ўказання прычыны ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў, напрыклад:

  • у сувязі са змяненнем віду дзейнасці, віду тавараў, формы аказання паслуг;
  • у сувязі са зменай перыяду дзейнасці;
  • у сувязі са зменай месца дзейнасці;
  • у сувязі з надыходам часовай непрацаздольнасці;
  • іншыя.

Азнаёміцца ​​з магчымасцямі інтэрнэт-сэрвісу асабісты кабінет плацельшчыка можна на сайце МПЗ.