Фота belprauda.org.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 28 снежня з-за парывістага ветру, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу чакаецца пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі — дождж, мокры снег, месцамі будзе галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні парывісты, ноччу па захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да 6 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3, па паўднёвым захадзе — 4-6 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак, 29 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

• Текст доступен на языке: Русский