Фота mywishlist.ru.

Пасля цяжкасцяў высакоснага 2020 года хочацца верыць, што надыходзячы год стане больш прыемным і лагодным. Давайце паглядзім, што абяцаюць зоркі знакам задыяка ў год Быка.

Авен

Кожныя 12 год вяртаецца год Быка нібы спецыяльна для таго, каб навучыць вас цярплівасці і вытрымцы. І вам варта не спыняцца, а ўпарта імкнуцца, каб дасягнуць сваіх мэт.

Калі вы возьмецеся за справу, якая натхняе і дорыць задавальненне, то давядзецца нямала папрацаваць і нават не адзін раз успацець. Пастарайцеся менш часу траціць на тое, каб раскачацца. Будзе адчуванне, што вы зразумееце, як усё трэба рабіць толькі падчас працэсу. Так што менш слоў, больш справы – ваша формула для поспеху ў 2021 годзе.

У асабістым жыцці вас чакае стан, калі будзе хацецца простых радасцяў і не азмрочваць настрой бурнымі высвятленнямі адносін. На шчасце, партнёр, які вам падыходзіць, у вас ёсць або хутка з’явіцца.

Цялец

Для вас год будзе нібы выйгрыш у латарэі. Нарэшце дадуць плён вашы грунтоўныя рысы: уменне ўнікнуць у сутнасць, прадпрымальнасць, разважлівасць. Вас чакаюць знаёмствы, якія могуць вельмі моцна змяніць жыццё.

У новым годзе вы можаце смела задумаць буйны праект. Вельмі ўдалымі будуць рашэнні, звязаныя з жыллём – купіць, адрамантаваць, перапланаваць – усё гэта будзе ісці на карысць. Спробы сабраць грошы таксама будуць удалымі, толькі дакладна сфармулюйце мэту.

З рамантыкай усё будзе добра, асабліва ў канцы года.

Блізняты

Зоркі абяцаюць вам надзвычайны ўздым духу. Вы нібыта атрымаеце другое дыханне і будзеце гатовыя ўвасобіць самую буйную справу, якую рабілі ў жыцці. Калі вы адказна падыдзеце да пытанняў, то можаце вельмі паспяхова закруціць сваё жыццё.

Найважнейшым пунктам у шляху да поспеху стане супрацоўніцтва з надзейнымі людзьмі, праверанымі ў няпростых сітуацыях. Будзьце сумленнымі і не лянуйцеся – і вы будзеце ў захапленні ад таго, што здолееце зрабіць за 2021 год.

У асабістым жыцці чакае расслабленне і паразуменне. Не саромейцеся шчыра абмяркоўваць з партнёрам усе свае патрэбы, гэта дапаможа пазбегнуць большасці праблем.

Рак

На вас ускладзецца яшчэ большая нагрузка, чым звычайна. Таму сур’ёзным выклікам стане праца ў незнаёмай абстаноўцы і з новымі праектамі. Поспех чакае тады, калі будзеце супрацоўнічаць з людзьмі, што валодаюць кампетэнцыямі, якія пакуль западаюць у вас. Не спыняйцеся вучыцца новаму, і ваша незаменнасць будзе відавочнай.

У пачуццёвай сферы вы можаце атрымаць нечаканы падарунак – новае знаёмства, якое перакуліць асабістае жыццё. Прыгледзьцеся да тых, з кім выпадкова лёс будзе звязваць у сакавіку-красавіку, гэта можа быць чалавек, наканаваны лёсам.

Фота politeka.net.

Леў

Вас чакае раптоўны фінансавы ўздым. Гэта будзе вынік нястомнай працы, якую вы сумленна рабілі апошнія гады. Нарэшце ўсе вашы высілкі будуць узнагароджаныя. Вы можаце заслужана ганарыцца дасягненнямі.

Самым важным у новым годзе будзе праяўляць дальнабачнасць у розных пытаннях – як прафесійных, так і сямейных.

У асабістым жыцці чакаецца прыемная прыгода з чалавекам, з якім звязвае доўгая сумесная гісторыя.

Дзева

Асабліва важным стане ўменне кіраваць працэсамі рознага ўзроўню. Як на працы, так і дома менеджарскія здольнасць прывядуць да доўгачаканых вынікаў. Шмат часу будзе патрабаваць сям’я – не шкадуйце рэсурсаў для самых блізкіх людзей.

Будзьце як мага больш пяшчотнымі з каханымі, асабліва восенню. Увогуле старайцеся быць як мага больш ветлівымі і прыемнымі з тымі, хто вакол вас незалежна ад статусу і іншых акалічнасцяў. Гэта дапаможа знайсці аднадумцаў, партнёраў і сяброў.

Шалі

Вам пажадана больш адпачываць і клапаціцца пра сябе. Справа ў тым, што поспех будзе не вельмі моцна залежаць ад таго, колькі намаганняў вы прыкладзяце. Для некаторых рэчаў высілкі толькі будуць ствараць вакол хаос, а выніку ніякага не дадуць.

Затое калі вы прыведзяце пачуцці ў раўнавагу, і часам будзеце адпускаць сітуацыю, то многае атрымаецца вырашыць нашмат хутчэй, чым калі б вы прыкладалі ўсе намаганні.

У асабістым жыцці чакаюць прыгоды, калі вы самі іх захочаце. Памятайце, што добра ўсё, што прыносіць задавальненне. А калі адносіны непрыемныя і складаныя, напэўна, лепш іх спыніць.

Скарпіён

Вы нібыта знойдзеце батарэйку, ад якой будзеце ўвесь час зараджацца і не стамляцца. Магчыма, сакрэт будзе ў тым, што вы не будзеце сябе ператамляць, пачняце дакладна вызначаць, калі прыйшоў час узяць паўзу, а сам адпачынак будзе актыўным і ў плане руху, і ў плане кампаніі.

У прафесійнай сферы чакае адкрыццё, якое прыемна ўразіць. Вялікіх перамен у жыцці варта пазбягаць, няшмат шанцаў, што яны закончацца добра.

Што тычыцца асабістага жыцця, то тут вялікі шанец на знаёмства ў пачатку года. Верагодна, гэта тое, чаго даўно чакалі, так што не прапусціце магчымасць. Калі ж вы маеце пару, то чакае спакойны і гарманічны перыяд у адносінах.

Стралец

Вас чакае добры і спакойны год. Нішто не будзе замінаць атрымліваць асалоду ад звычайных рэчаў. Важна клапаціцца пра здароўе, не адмаўляць сабе ў рэчах, якія прыносяць радасць.

Часам вам будзе не так проста стрымаць эмоцыі, але ўсё ж старайцеся супакойваць сябе ў непрынцыповых сітуацыях. Памятайце, што заўсёды побач блізкія людзі, якія вас цэняць і гатовыя падтрымаць. А таксама, каб штосьці атрымаць, пра гэта трэба папрасіць.

У асабістым жыцці вам будзе лянота штосьці кардынальна мяняць. Хіба што вялікае каханне можа падштурхнуць на крокі, якіх самі ад сябе не чакалі.

Казярог

Так будзе складвацца, што большасць спраў вы зможаце даверыць толькі самому сабе. Вас будзе раздражняць, што іншыя не разумеюць элементарныя рэчы. І давядзецца такія рэчы тлумачыць. Напрыклад, як важна быць пунктуальнымі.

Затое ваша прынцыповасць будзе прыводзіць да сур’ёзных крокаў наперад у справах. І неўзабаве калегі зразумеюць, што патрабавальнасць з вашага боку – не капрыз, а праца над эфектыўнасцю.

Што тычыцца рамантычнай сферы, то яна будзе для вас не на першым месцы. Затое тут ужо будзе дакладна працаваць прынцып: колькі ўклалі – столькі і атрымалі.

Вадалей

Увесь год будзе цесна ў галаве ад цікавых ідэй. Праблемай стане, як пераканаць іншых у тым, што гэтыя ідэі такія выдатныя. Спатрэбіцца ставіць сябе на месца іншых, праяўляць тактоўнасць і ветлівасць – усё гэта вельмі дапаможа данесці думку. Так што будзьце гнуткія і кемлівыя, і ўсё атрымаецца.

Што тычыцца кахання, то вы будзеце купацца ў ім, калі самі напоўніце ванну.

Рыбы

Вы не захочаце спяшацца, будзе хацецца часцей спыніць імгненні – таму што яны будуць вартыя таго. Такі тэмп акажацца менавіта тым, што трэба. Пастарайцеся быць дакладнымі, а хуткасць будзе другаснай справай.

Вельмі ўдалы год для тых, хто шукае каханне. Не саромейцеся і будзьце ініцыятыўнымі, і вы будзеце вельмі задаволеныя тым, што атрымаецца.