Фота stereo-news.com.

Чытачы «Рэгіянальнай газеты» звярнуліся сёння ў рэдакцыю  са скаргамі на сувязь, якую прадастаўляе аператар А1.

«Аператар не працуе ў Маладзечне. Інтэрнэт праходзіць перыядычна, а званкі рабіць нельга. На нумар званіць можна, але той, каму тэлефануеш, не бачыць званка. У магазінах А1 сказалі, што не ведаюць прычыну» – пісалі чытачы.

Мы звярнуліся па каментар да кіраўніка аддзелу карпаратыўных камунікацый A1 Мікалая Брэдзелева, які патлумачыў:

– У сетцы А1 у некаторых раёнах Мінскай вобласці назіраюцца перапыненні галасавых сервісаў, а таксама сервісаў перадачы дадзеных. Пазаштатная сітуацыя звязаная з пашкоджаннем аптычнага кабелю на баку партнёра. Спецыялісты займаюцца ліквідацыяй праблемы. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці. Аднаўленне сэрвісу рэгіструецца з 16.55.