Здарэнне адбылося сёння, на месцы здарэння працавалі работнікі ДАІ.
Як паведамляюць чытачы-відавочцы, мікрааўтобус захрас на чыгунцы і перакрыў рух. У ДАІ і ГРАНС здарэнне пацвердзілі.


Інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза расказала, што прыкладна ў 9:30 маладзечанец на «Форд Транзіт» ехаў па Віленскай, з’язджаў з пуціправода і паехаў па Лібава-Роменскай.
Кіроўца пад’ехаў да скрыжавання і страціў прытомнасць. У свядомасць прыйшоў у машыне «хуткай» дапамогі. Ён паведаміў, што ў знаходзіўся ў стомленым стане, таму што апошнія два дні мала спаў.
Матэрыялы праверкі знаходзяцца ў ДАІ.
• Текст доступен на языке: Русский