На пажары ў вёсцы Дзямідкі Даўгінаўскага сельсавета Вілейскага раёна загінулі, мужчына і жанчына, паведаміў «ШП» старэйшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Яўген Камароў.
Інфармацыя пра ўзгаранне ў жылым доме паступіла ад мясцовых жыхароў 27 снежня ў 6.35. Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, дом гарэў унутры, дах на момант прыбыцця выратавальнікаў ўжо быў знішчаны агнём цалкам.
Пасля ліквідацыі ўзгарання ў доме знайшлі два целы – 49-гадовага мужчыны і 52-гадовай жанчыны. Мяркуецца, яны жылі доме.
Паводле папярэдняй інфармацыі Вілейскага РАСК, загінулыя з Вілейкі, у доме пражывалі ад вясны. Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Вілейскі РАНС у чарговы раз нагадвае аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні ацяпляльных печаў, своечасовым іх рамонце, а таксама недапушчэнні курэння ў ложку.
• Текст доступен на языке: Русский