Сёння раніцай у Маладзечне кіроўца збіў пешахода.
28 снедня каля 7:50 кіроўца ехаў па вуліцы Францыска Скарыны ў бок вуліцы Будаўнікоў.
Ля царквы кіроўца пабачыў сілуэт чалавека, што пераходзіў вуліцу па пешаходным пераходзе – экстранна затармазіў, але ўсё роўна збіў пешахода.
Пешахода шпіталізавалі. Матэрыялы праверкі знаходзяцца ў ДАІ.