Міліцыянеры Маладзечна выязджалі па выкліку на вуліцу Купалы. У кватэры скандаліў 30-гадовы мужчына.

Міліцыю яго бацька выклікаў днём раней. Ён паведамляў, што сын у стане алкагольнага ап’янення граміў кватэру. Але ў той вечар да прыезду міліцыі буян паспеў схавацца ў невядомым кірунку. Калі ён усё ж вярнуўся дадому – бацька зноў патэлефанаваў на лінію 102.

На момант, калі па адрасе прыбылі міліцыянеры, фігуранта спрабавалі уціхамірыць бацькі. Нецвярозы мужчына паводзіў сябе агрэсіўна, гучна крычаў, кідаўся з кулакамі на маці і бацьку. Дыялогу з мужчынам не атрымлівалася: з першых хвілін ён абражаў бацькоў і міліцыянераў, нецэнзурна лаяўся. Каб спыніць мужчыну, міліцыянеры ўжылі  фізічную сілу і спецсродкі. Па шляху ў РАУС абразы працягваліся.

Па знешніх прыкметах маладзечанец быў моцна п’яны, але ад праходжання экспертызы адмовіўся. У дачыненні да затрыманага склалі пратаколы за сямейны скандал, абразу міліцыянера і непадпарадкаванне яго законным патрабаванням.

У выніку суд Маладзечанскага раёна прызнаў затрыманага вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 23.5 КаАП Рэспублікі Беларусь – абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, і наклаў штраф – 20 базавых велічынь, што складае 540 рублёў, а таксама прызнаў вінаватым у  правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь  – непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, і наклаў штраф у памеры шасці базавых велічынь – гэта 162 рублі.

Акрамя гэтага, дэбашыру прысудзілі штраф у чатыры базавыя велічыні за ўчыненне сямейна-бытавога скандалу.

 

• Текст доступен на языке: Русский