На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

25 снежня, каля 22:25, у Вілейскім раёне сутыкнуліся два аўтамабілі. Здарэнне адбылося на 101-м кіламетры аўтатрасы «Мінск-Маладзечна-Нарач», расказалі ў ДАІ Вілейкі.

55-гадовы кіроўца на машыне «ГАЗ 3212» пры выездзе з другараднай дарогі сутыкнуўся з «Пежо Партнёр». За рулём «Пежо» быў 18-гадовы кіроўца, які рухаўся па галоўнай дарозе з боку Мядела. У выніку аварыі 18-гадовы пасажыр аўтамабіля «Пежо» атрымаў цялесныя пашкоджанні. Вадзіцелі не пацярпелі.

• Текст доступен на языке: Русский