Жыхарка Маёркі, 68-гадовая беларуска Наіда Абановіч, стала ўдзельніцай другога сезона праекта La Voz Senior – іспанскага аналага конкурсу «Голас 60+», паведамляе antena3.com.
За перамогу ў фінале змагаліся восем чалавек. Наіда выканала арыю з оперы «Валі» італьянскага кампазітара Альфрэда Каталані, а таксама са сваім настаўнікам па праекце застольную песню Альфрэда з оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі.
Гледачы вышэй за ўсіх ацанілі яе талент.
Наіда вучылася ў Маладзечанскім музвучылішчы (цяпер музкаледж імя Агінскага), затым перавялася ў Астраханскае вучылішча, выйшла замуж і з’ехала ў Баку. Там і скончыла кансерваторыю, працавала ў камернай хоры мясцовай філармоніі.
Вось як спявачка прыгадвае паступленне ў музвучылішча:
– У 15 гадоў пайшла ў Маладзечанскае музычнае вучылішча на праслухоўванне, хоць прымалі туды толькі ва ўзросце ад 17 з паловай год. Праслухалі, параіліся – і: «Нясіце дакументы». Але як даведаліся, што ў 8-м класе: «Не-не-не, толькі пасля 10-га». І тут адна педагог кажа: «Але цудоўны жа голас. Давайце возьмем як эксперымент ». І ўзялі.
Правучыўшыся два гады ў Маладзечне, Наіда працягнула вучобу ў Астрахані.
• Текст доступен на языке: Русский