Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын сёння, 30 снежня, уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і Падзякі Аляксандра Лукашэнкі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сярод узнагароджаных ёсць прадстаўнікі Маладзечна.
Гэта кіраўніцтва Маладзечанскага райвыканкама, а таксама член Савета Рэспублікі, дырэктар сярэдняй школы №14 горада Маладзечна Каліна Капуцкая. Яна прызналася, што такая ацэнка працы, заахвочванне вельмі прыемныя і матывуюць.