Сяргей Паўлоўскі. Фота са старонкі ў сацыяльных сетках.

Пра гэта Сяргей Фёдаравіч расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты».

– Вырашыў скарыстаць сваё права сысці па выслузе гадоў, – падзяліўся суразмоўца. – На дзяржаўнай службе я ўжо больш за 20 год. Магчыма, варта праявіць сябе ў іншай дзейнасці.

Ад 2003 года Сяргей Паўлоўскі загадваў аддзелам культуры. Ад 2013 – аддзелам ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.