Тое самае акно. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны".

Пра гэта паведамілі вілейчукі, якія прысутнічалі на судзе.

30 снежня суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў жыхарцы Вілейкі Кацярыне Андрасюк штраф 20 базавых велічынь – 540 рублёў.

Дзяўчыну судзілі па артыкуле 23.34 за тое, што яна вывесіла бел-чырвона-белы сцяг у акне дома, дзе жыве.