Сёння вучні разам з кіраўніком дзіцячага валанцёрскага атрада Чысцінскай сярэдняй школы «Будучыня за намі» Юліяй Араноўскай зладзілі святочную акцыю.

Ад актывістаў атрымалі падарункі школьнікі Лаўрэнці Сышчанка, Паліна Мядзютава, Дзмітры Кунігель. Таксама наведалі дом сямейнага тыпу сям’і Макей.

У акцыі ўдзельнічалі школьнікі Назар Сукатаў, Даша Купрынчык, Арына Гутырчык, Віялета Араноўская, Маша і Іра Сеннікавы.

Па дарозе ўдзельнікі ўручалі салодкія падарункі дзецям, якіх сустракалі па дарозе. А пасля наведалі валанцёра Аліну, якая ратуе жывёл. Перадалі корм для жывёл, а таксама даведаліся гісторыі гадаванцаў. Аліна даглядае некалькіх сабак, катоў, кацянят, дэкаратыўнага трусіка, вавёрку і іншых жывёл.

Жывёлы трапляюць да Аліны рознымі шляхамі. Напрыклад, дзве савы знайшліся ў Чысці, Аліна іх падгадавала, а пасля перадала мінскаму заапарку. Некаторых жывёл жанчына знаходзіць, некаторых падкідваюць. Бывае, гадаванцаў забіраюць новыя гаспадары, а часам корм прыносяць іншыя людзі.

Пасля акцыі Назар Сукатаў сказаў:

– Гэта смела – яна выратавала столькі жывёл. Жыве ў аднапакаёвай кватэры і даглядае іх.

Калі вы хочаце дапамагчы Аліне і яе падапечным, старонка для сувязі па спасылцы.

Валанцёр Аліна.