На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася 29 снежня, каля 7.30, на аўтадарозе Р-56 Маладзечна-Валожын. Пацярпела 59-гадовая выкладчыца, жыхарка Маладзечаншчыны.

48-гадовы маладзечанец ехаў па аўтадарозе з боку Маладзечна ў кірунку валожына і каля вёскі Мінюткі наехаў на 59-гадовую жанчыну-пешахода. Яна пераходзіла дарогу па нерэгуляванаму пешаходнаму пераходу злева направа.

У выніку аварыі ў пацярпелай – пералом сцягна. Яе забралі ў бальніцу. Жанчына жыве ў Маладзечанскім раёне, працуе выкладчыцай.

Кіроўца быў цвярозы. Жанчына-пешаход ішла з флікерам, паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

 

• Текст доступен на языке: Русский