Гранічныя мінімальныя цэны на алкаголь змяняюцца ад 1 студзеня 2021, паведамілі БЕЛТА у Прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Мінімальная адпускная цана за 0,5 літра алкагольнага напою крэпасцю 40% складзе пяць рублёў і пяць капеек, рознічная – 6,68 рубля.

Акрамя таго, пастановай ад 28 снежня 2020 года №86 лімітавая мінімальная адпускная цана на віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі ўстаноўлена ў памеры 3,09 рубля за 0,7 літра крэпасцю 18%. Раней яна складала 2,99 рубля.

Змена ўступаюць у сілу ад 1 студзеня 2021 года.

• Текст доступен на языке: Русский