Фота russianfood.com.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці пастаянна кантралюе стан спажывецкага рынку.

Кантрольныя мерапрыемствы паказваюць, што найбольш злабадзённым парушэннем з’яўляецца завышэнне рознічных цэн. Такія факты знайшлі прыкладна ў кожным трэцім гандлёвым аб’екце, які маніторылі. Па некаторых пазіцыях узровень гандлёвай надбаўкі прадаўцы завышалі ўдвая.

Такія парушэнні дапускаюць як гандлёвыя прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу, так і буйных гандлёвых сетак.

Напрыклад, на трох аб’ектах Салігорскага раёна ў снежні знайшлі перавышэнне гранічных гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары ад 20 да 49%.

Распаўсюджаным парушэннем з’яўляецца рэалізацыя тавараў, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці. Такое парушэнне знайшлі ў кожным другім гандлёвым аб’екце ў межах маніторынгу.

Напрыклад, у двух магазінах Валожынскага і Барысаўскага раёнаў знялі з продажу тавар, у якога скончыўся тэрмін прыдатнасці, на суму каля 70 рублёў.

Асобныя суб’екты ў парушэнне Правілаў гандлю рэалізоўвалі прадукцыю, якая не ўключаная ў асартыментны пералік. У некаторых у такі пералік не былі ўключаныя дэзінфікуючыя сродкі і сродкі для засцярогі дыхання.

Звяртаем увагу суб’ектаў гаспадарання, што ад 4 снежня дзейнічае новы асартыментны пералік тавараў, устаноўлены пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 19 лістапада 2020 года №74. Ад гэтай даты страціла сілу пастанова №28, якая ўстанаўлівала пералік раней. Цяпер у такі пералік уключаныя грэцкія крупы і рапсавы алей.

Парушэнне ўстаноўленага парадку фарміравання і прымянення цэн – гэта неадпаведнасць правілам гандлю некаторымі таварамі, што цягне адміністрацыйную адказнасць.