Мы прапануем вам паглядзець лепшыя здымкі ад «Рэгіянальнай газеты» за 2020 год.
Збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў
У пачатку лета пачаўся збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў – Віктара Бабарыку, Валера Цапкалу, Святлану Ціханоўскую і іншых. У Маладзечне на Брадвеі былі вялікія чэргі, каб пакінуць подпіс за кандыдатаў.
Чытайце яшчэ: У Маладзечне стаялі больш за некалькі сотняў людзей у чэргах на пікеце (Шмат фота)
Чытайце яшчэ: Пад дажджом з парасонамі і ў масках. Маладзечанцы зноў стаялі ў чэргах, каб паставіць подпіс на пікеце (Фота)
Валер Цапкала ў Маладзечне
Валер Цапкала быў адзіным кандыдатам у кандыдаты, які прыехаў у Маладзечна падчас перадвыбарчай кампаніі. Тут ён заявіў, што за яго вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты аддалі подпісы 200 тысяч беларусаў.
Чытайце яшчэ: «Мы сабралі 200 тысяч подпісаў». Цапкала наведаў Маладзечна падчас каронавіруса
Затрыманне Бабарыкі
19 чэрвеня маладзечанцы сталі ў ланцуг салідарнасці на Вялікім Гасцінцы пасля затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкі. У выніку затрымалі Міколу Алейніка, а супраць двух маладзечанцаў – Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева ўзбудзілі крымінальныя справы за супраціўленне амапаўцам. Пяскова асудзілі на 3 гады і 3 месяцы, Еўсцігнеева – на тры гады.
Чытайце яшчэ: «Ланцуг салідарнасці» ў Маладзечне. Як прайшла палітычная акцыя
Чытайце яшчэ: Чаму маладзечанцы выйшлі ў ланцуг салідарнасці (Відэа)

Мікола Алейнік – першы затрыманы падчас ланцуга салідарнасці
Затрыманага Міколу Алейніка падчас ланцуга салідарнасці трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання тры дні, а пасля прысудзілі 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне амапаўцам. На фота – маці надзявае маску Міколу перад судовым пасяджэннем.
Чытайце яшчэ: Міколу Алейніку, затрыманаму на «ланцугу салідарнасці», далі 15 сутак
Нерэгістрацыя Бабарыкі і Цапкалы
14 ліпеня Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу ў якасці кандыдатаў на пост прэзідэнта Беларусі. У краіне, і ў Маладзечне ў прыватнасці, выйшлі людзі ў ланцугі салідарнасці. На фота ніжэй – жанчына з дзіцем стаіць насупраць супрацоўніка Маладзечанскага РАУС.
Трыумвірат у Смаргоні і Маладзечне
Вераніка Цапкала (штаб Цапкалы), Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава (штаб Бабарыкі) прыязджалі напрыканцы ліпеня на мітынгі ў Смаргонь і Маладзечна. На мітынгах збіраліся некалькі тысяч чалавек.
Чытайце яшчэ: Смаргонцы сустрэліся з аб’яднаным штабам Ціханоўскай (Шмат фота)
Чытайце яшчэ: Як у Маладзечне сустракалі аб’яднаны штаб Ціханоўскай у каронавірус (Шмат фота)



Першы дзень пратэстаў
9 жніўня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Увечары ў гэты дзень на вуліцы беларускіх гарадоў выйшлі дэманстранты, якія не прызналі вынікі выбараў. Акцыі прайшлі і ў Маладзечне.
Чытайце яшчэ: Як прайшоў вечар пасля выбараў у Маладзечне


На акцыі 9 жніўня наш карэспандэнт сфатаграфаваў Мікіту Крыўцова, якога больш чым праз тыдзень знайшлі павешаным ў лесапарку ў Мінску.

Другі дзень пратэстаў
На наступны дзень, 10 жніўня, беларусы зноў выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Чытайце яшчэ: Вайскоўцы з сабакамі, АМАП. Як прайшоў чарговы вечар на плошчы ў Маладзечне





Маладзечанкі
12 жніўня маладзечанкі выйшлі да царквы з кветкамі. Гэта была першая акцыя супраць гвалту.

Збіццё ў Лебедзеве
Апоўдні 12 жніўня людзі ў Лебедзева неслі зварот аб спыненні гвалту да старшыні сельвыканкама. Калі яны ішлі са зваротам, то побач спыніўся мікрааўтобус, з якога выбеглі амапаўцы і пачалі збіваць мужчын. Іх затрымалі, а пасля асудзілі па артыкуле 23.34 КаАП удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Чытайце яшчэ: Сёння ў Лебедзеве АМАП затрымліваў і збіваў жыхароў, якія неслі калектыўную заяву ў сельвыканкам
Акцыі, шэсці і мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі
Пасля сілавых разгонаў у першыя поствыбарчыя дні на вуліцы выйшлі беларускія жанчыны з кветкамі, а затым пачалі збірацца вялікія шматтысячныя шэсці і мітынгі. Публікуем лепшыя здымкі гэтых падзей.



Мітынгі за дзеючую ўладу
Праз два тыдні пасля разгонаў акцый у Беларусі пачалі праходзіць акцыі «За Беларусь». На іх выступалі чыноўнікі, вайскоўцы. Адзін з такіх мітынгаў прайшоў у Маладзечне 20 жніўня. Да людзей упершыню вайшаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юры Горлаў. Перыметр патрулявалі супрацоўнікі міліцыі.
Чытайце яшчэ: Як у Маладзечне прайшла акцыя «За Беларусь!»
Пахаванне Мікіты Крыўцова
Напрыканцы жніўня ў мінскім лесапарку знайшлі загінулым Мікіту Крыўцова. Ён удзельнічаў у пратэсных акцыях і быў заўзятарам маладзечанскага футбольнага клуба. Сваякі і блізкія Мікіты не вераць, што ён павешаўся.
На пахаванне прыйшлі некалькі сотняў людзей. Труну неслі пад бел-чырвона-белым сцягам.
Чытайце яшчэ: У Маладзечне развітваюцца з Мікітам Крыўцовым (Фота, відэа)




Суд на Пясковым і Еўсцігнеевым
У верасні прайшоў суд над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым. Іх абвінавачвалі ў супраціўленне амапацаўцам падчас ланцуга салідарнасці 19 чэрвеня. Пяскова і Еўсцігнеева суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала вінаватымі. Пяскову далі 3 гады і 3 месяцы ў выпраўленчай калоніі, Еўсцігнееву – тры гады. Маладзечанцаў прызналі палітвязнямі.
Чытайце яшчэ: У Маладзечне агучылі прыгавор па справе гвалту над амапаўцамі. Еўсцягнееву – 3 гады, Пяскову – 3,3 (Фота, відэа)


Смерць Рамана Бандарэнкі
У лістападзе ў адным з мінскіх двароў, які называюць Плошчай перамен, невядомыя збілі Рамана Бандарэнку. Яго даставілі ў мясцовы РАУС, а адтуль адвезлі ў рэанімацыю. На наступны дзень хлопец памёр. З-за гэтага па ўсёй Беларусі пачаліся жалобныя акцыі, а ў бліжэйшую нядзелю на шэсце ў Маладзечне выйшлі некалькі сотняў чалавек. Гэта акцыя ў Маладзечне стала самай масавай за апошнія месяцы.
Чытайце яшчэ: Сёння маладзечанцы стаялі ў жалобных ланцугах. Так ушаноўвалі памяць Рамана Бандарэнкі (Фота)
Чытайце яшчэ: «Дзе нашы амонаўцы? Чаму не забяруць?». Жанчыны аблаялі жалобны ланцуг у Маладзечне (Відэа)
Чытайце яшчэ: «Забойцы!» Маладзечанцы прайшлі шэсцем па горадзе, памаліліся ля помніка пакутнікам