Фота euroradio.fm.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне інфармуе, што ў інспекцыі адкрыты Цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў (далей – ЦАП).

Дзейнасць ЦАП накіраваная на хуткае і якаснае аказанне падатковых паслуг фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам з выкарыстаннем электроннай чаргі.

Пры звароце ў ЦАП фізічныя асобы змогуць атрымаць наступныя паслугі:

  • Пастаноўка і зняцце з уліку ў падатковых органах;
  • рэгістрацыя асабістага кабінета фiзiчнай асобы;
  • прадстаўленне падатковых дэкларацый па падаходным падатку і дэкларацый аб даходах і маёмасці;
  • тлумачэнне пытанняў, звязаных з вылічэннем падаткаў на зямлю, нерухомасць і арэнднай платы за зямлю;
  • падача заяў для заліку, вяртання залішне выплачаных сум падаткаў, збораў (пошлін);
  • тлумачэнне парадку падаткаабкладання пры здачы ў наём жылых і нежылых памяшканняў;
  • тлумачэнне парадку выплаты: адзінага падатку для плацельшчыкаў-фізічных асоб, якія не займаюцца прадпрымальніцтвам, а таксама рамеснага збору, збору за  дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, іншых пытанняў, звязаных з выкананнем падатковых абавязацельстваў.

Пры звароце суб’ектаў гаспадарання аказваюцца наступныя паслугі:

  • Выпіска з асабовага рахунку суб’екта гаспадарання;
  • прадстаўленне дакументаў для спагнання дэбіторскай запазычанасці;
  • выдача выніковых дакументаў;
  • падача заяў для заліку, вяртання залішне выплачаных сум падаткаў, збораў (пошлін).

Цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў працуе ў рэжыме пяцідзённага працоўнага тыдня. Працоўны дзень – ад 8.00 да 19.00. Выхадныя дні: субота і нядзеля.

• Текст доступен на языке: Русский