Учора, 30 снежня, у Вілейскім раённым судзе жыхара горада судзілі за абразу міліцыянера.
Згодна з матэрыляламі справы, у адным з тэлеграм-чатаў віляйчук абразліва выказаўся ў адносінах да сілавіка.
Мужчыну прысудзілі год абмежавання волі без накіравання ў спецыяльную ўстанову – дамашняя хімія. Таксама забралі тэлефон, з якога быў напісаны абразлівы каментар, паведамляюць вілейчукі, якія прысутнічалі на судзе. А яшчэ вінаваты павінны будзе заплаціць кампенсацыю 500 рублёў міліцыянеру.
• Текст доступен на языке: Русский