Сёння, 1 студзеня каля 7.00, здарылася аварыя на аўтадарозе «Мінск-Нарач».

59-гадовы маладзечанец на аўтамабілі  «Рэно Меган Сцэнік» ехаў па аўтадарозе з боку Маладзечна ў бок Мінска з прыблізнай хуткасцю каля 40 кіламетраў у гадзіну. Перад узвышанасцю пачаў скідаць хуткасць і прыпыняцца, бо насустрач яму ехаў аўтамабіль  «Вольва», які пачало раскручваць па ўсёй аўтадарозе. Пазбегнуць сутыкнення не атрымался.

«Рэно Меган Сцэнік» развярнула і адкінула. 24-гадовага кіроўцу  «Вольва» забралі ў бальніцу з траўмамі. Кіроўцу «Рэно Меган Сцэнік» пабітае шкло парэзала руку, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Матэрыял – на праверцы ў АДАІ.

Фота забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский