Фота mixnews.lv.

Многія спадзяюцца, што 2021 год прынясе новыя магчымасці і доўгачаканыя перамены да лепшага. Давайце паглядзім, чаго чакаць прадстаўнікам розных знакаў усходняга календара.

Агулам зоркі абяцаюць, што год будзе эмацыйна ўстойлівы, асабліва будзе цаніцца працаздольнасць і сумленнасць. Вельмі важным будзе знаходзіць магчымасць для творчага выяўлення асобы. Прыгажосць у самых розных праявах і сферах стане тым, што акажацца асабліва запатрабаваным.

Пацук

Вы атрымаеце нарэшце фінансавы вынік ад справы, якой займаліся апошні час. Будзе вельмі спрыяльнай прафесійная частка жыцця – надышоў час, калі трэба па-сур’ёзнаму будаваць кар’еру і задумацца аб перспектывах.

Пры гэтым давядзецца вытрымліваць баланс і берагчы здароўе.

З-за інтэнсіўнай працы можна перанапружыцца і давесці сябе да стану, калі ў кроку да перамогі ўжо нічога не захочацца. Так што не забывайце добра адпачываць і пільна адсочваць, калі стаміліся. Часам невялікі перапынак толькі паляпшае канчатковы вынік працы.

У асабістых адносінах чакае таксама праца. Калі вы хочаце развіваць узаемаразуменне, давядзецца шчыра адказваць на важныя пытанні, у першую чаргу сабе. Не бойцеся сумненняў, яны дапамогуць зразумець, што вам па-сапраўднаму трэба.

Бык

Нарэшце надышоў ваш год! Ён абяцае быць поўным энергіі, ідэй, мастацтва і творчасці. Вы будзеце атрымліваць асалоду ад жыцця, ствараць новыя праекты, ад якіх будзеце ў захапленні і самі, і іншыя.

Не забывайце, што час сам-насам і крыху цішыні дапамагаюць лепш пачуць унутраны голас. А менавіта такія моманты найлепш натхняюць і даюць зразумець, што далей.

Пралічвайце наперад, якія справы будуць найбольш удзячныя. Што тычыцца асабістага жыцця, то важна не ставіць дзяцей на першае месца. Дапамагайце ім пры патрэбе, але дазваляйце жыць сваім жыццём і прымаць свае рашэнні. Рамантычныя спатканні напоўняць вас зусім іншым святлом, шукайце магчымасць ладзіць іх так, каб западалі глыбока ў сэрца.

Тыгр

У асабістым жыцці будзе падавацца, што вас не разумеюць. Пастарайцеся трансляваць свае чаканні і пажаданні як мага больш празрыста – гэта дапаможа пазбегнуць канфліктаў.

Энергія года будзе спрыяць таму, каб вывесці адносіны на зусім іншы ўзровень, які вас прыемна ўразіць.

Вельмі паспяховымі будуць справы, звязаныя з рэкламай, працай з сацыяльнымі сеткамі. Не хавайце амбіцый, чым больш празрыста людзі будуць бачыць вашы мэты, тым больш пачнуць спрыяць.

Кот/Трус

Вас чакае нібы глыток свежага паветра, якое ўдыхне новае жыццё ў розныя сферы жыцця. Асабліва гэта будзе адчувацца ў асабістых адносінах.

Калі вы ў працяглых адносінах, то з новай сілай зразумееце, чаму ў свой час абралі менавіта гэтага чалавека.

Вас чакаюць прывабныя прапановы – ад дзелавых да шлюбу. Важна захоўваць спакой і не прымаць рашэнні на эмоцыях. Узважвайце, што атрымаеце праз гады. Не ўсе прапановы варта прымаць. Аднак некаторыя здольныя крута развярнуць жыццё да лепшага.

Будзе шмат флірту і рамантыкі, чаканай лёгкасці, ад якой закружыцца галава. Аднак памятайце, што год будзе спрыяць тым, хто знойдзе час і каб вучыцца новаму.

Цмок

Год будзе падобны на атракцыён з новымі прыгодамі, дзе за кожным паваротам будзе чакаць штосьці новае. Год будзе дапамагаць тым, хто не пашкадуе часу на працу над сабой, асабліва ў псіхалагічнай сферы. Не лішнім будзе паспрабаваць медытацыю або іншыя спосабы, якія дапамогуць пашырыць разуменне самога сябе.

Будзе шмат яскравых магчымасцяў, за якія давядзецца нямала плаціць – часам, цярплівасцю, адказнасцю.

Паспяховымі будуць працы над рамонтам, будоўляй, пераменай жылля. Шмат карысці прынясе адпачынак або сямейная паездка – не пашкадуйце на гэта рэсурсаў, яна прынясе нашмат больш, чым чакаеце.

Змяя

На вышыні будзе ўсё, што звязана з творчасцю, а ваша пачуццё прыгожага найлепшым чынам праявіць сябе ў стылі, хобі, працы і іншых сферах. Цаніце асабістую прастору, давядзецца нямала адстойваць асабістыя межы.

Грошы і кар’ера дадуць магчымасці, якія важна не прапусціць. Новыя перспектывы адкрые супрацоўніцтва з іншымі людзьмі.

Беражыце здароўе, могуць узнікнуць ускладненні хранічных захворванняў. І ўвогуле беражыце сябе – магчымыя вельмі няпростыя сітуацыі і складаныя рашэнні. Важна клапаціцца, у першую чаргу, пра сябе.

Конь

Будзе паспяхова ўсё, што звязана з адукацыяй і навучаннем. Поспех і перспектывы чакаюць тых прадстаўнікоў знака, якія будуць не ленавацца павышаць кваліфікацыю і шчыраваць у прафесійнай сферы.

Карыснымі будуць любыя актыўнасці і перамяшчэнні. Нават заняткі спортам могуць прынесці нашмат больш, чым падцягнутую фігуру.

У асабістым жыцці часам варта рабіць перапынкі, каб падзеі развіваліся менш імкліва, і вы паспявалі асэнсаваць, што адбываецца. Калі штосьці не атрымліваецца, смела спрабуйце іншыя варыянты.

Каза

Калі для вас актуальнае пытанне пераезду, год будзе гэтаму спрыяць. Пазбягайце экстрыму, асаблівага задавальнення не атрымаеце, хутчэй раздражненне.

Важна асаблівую ўвагу ўдзяліць харчаванню, бо здароўе будзе моцна ўплываць на самаадчуванне.

У рамантычных адносінах трымайцеся партнёра, з якім адчуваеце сябе нязгубленым і лічыце, што можаце быць шчырым. Дзеля такога чалавека можна ахвяраваць чымсьці, без чаго можаце абысціся.

Малпа

Прыйшоў час, калі духоўны рост асабліва актуальны. Пазнавайце сябе, паглыбляйце розныя веды, шукайце сябе ў творчасці.

Пастарайцеся спыніць або завяршыць усё, што цягне назад і не дазваляе развівацца. Галоўнай каштоўнасцю стане свабода.

Вы адчуеце, што гэта тое, што неабходна для шчасця. Магчыма, у рамантычных адносінах давядзецца ўсё пачынаць з чыстага ліста. Не перажывайце – восенню вас чакае лёсавызначальнае знаёмства.

Певень

Вас чакае фінансавая ўдача. У вас будуць раптоўныя і нечаканыя магчымасці зарабіць грошы, прычым не самым складаным чынам. Важна развіваць уменне дэлегаваць задачы і адпускаць частку адказнасці.

У каханні будзе шанцаваць, як ніколі. Тут як захочаце – ствараць штосьці сур’ёзнае і трывалае або даць сабе час быць без абавязкаў.

Здароўе павінна не падводзіць, але не забывайце пра агляды і вітаміны.

Сабака

Удалы год для таго, каб змяніць або набыць жыллё. Вам захочацца адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дні. З’явіцца адчуванне, што выбудоўваеце жыццё па цаглінках, таму ўявіце, якім хочаце бачыць збудаванне ў гатовым выглядзе.

У працы будзе вельмі прадуктыўны год, але ва ўсіх сферах для дасягнення поспеху неабходна актыўна браць ініцыятыву ў свае рукі.

Вы атрымаеце ад партнёра столькі кахання і падтрымкі, колькі спатрэбіцца. Абставіны будуць развівацца вам на карысць.

Свіння

Год, калі трэба ўкладаць у самога сябе. А таксама падумаць пра духоўныя рэчы і тое, дзе ваша месца ў гэтым жыцці.

Магчыма, вы атрымаеце вынікі дзейнасці, якой займаліся апошні час, і вынікі будуць адпавядаць вашаму ўнёску.

У асабістым жыцці ўсё будзе гарманічна і спакойна. Калі вы шукаеце партнёра, то будзеце адчуваць на першым спатканні, ці варта штосьці пачынаць. У спрэчныя моманты даверцеся сусвету – усё кантраляваць немагчыма.