Пра здарэнне карэспандэнту паведамілі ў Вілейскай выратавальнай станцыі. Мужчыны патанулі ў возеры Боркі, побач з вёскай Заазер’е, што ў Любанскім сельсавеце.
Паведамленне пра двух патанулых мужчын спецыялісты МНС атрымалі ўчора ўвечары. Паехалі на месца здарэння. Цела 59-гадовага маладзечанца дасталі. Цела другога, 70-гадовага жыхара Вілейшчыны, знайшлі сёння.
Як расказалі спецыялісты, мужчыны рыбачылі на возеры. Пасля, верагодна, было так: адзін, старэйшы, праваліўся пад лёд. Другі пабег яго ратаваць і, не дабегшы, таксама праваліўся.
• Текст доступен на языке: Русский