Відэа зрабіў маладзечанец Яўген.
Некалькі год таму ён зацікавіўся дронрэйсінгам. Сабраў дрон для гонак, трэніраваўся лятаць на хуткасць у лесе паміж дрэвамі. Пазней знайшоў маладых людзей з падобнымі зацікаўленасцямі, пачалі разам ладзіць гонкі.
– Відэа на такія дроны складана здымаць, – расказвае Яўген. – Але ў гэтым годзе вырашыў, што патрэбна паспрабаваць. Вынік выглядае незвычайна, і такое мала хто робіць.
Яўген расказвае, што калі лятаў у гонках, ніякіх праблем не было. Палёты былі ў бяспечных месцах. Аднак прыгожых кадраў у такіх месцах асабліва не зробіш. Таму часам даводзіцца рызыкаваць.
Відэа атрымалася з кадраў, якія накапіліся, калі малады чалавек вучыўся лятаць. Пасля прадумаў структуру і даздымаў тое, чаго не хапала.
У відэа ёсць кадры з мітынгу ў Маладзечне.
– Кадры з гэтага мерапрыемства лічу самымі важнымі ў відэа, таму што гэта гістарычныя моманты нашай краіны.