На пасадзе цяпер будзе працаваць Людміла Сляпцова.
Як паведамляюць на сайце выканкама, намеснік па сацыяльнай галіне курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення, гуманітарнай дзейнасці, дэмаграфічнай сітуацыі і іншыя.
Раней на гэтым месцы працавала Святлана Дзяруга. Яна пакінула пасаду ў лістападзе.
Людміла Сляпцова да прызначэння ўзначальвала Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва. Таксама Людміла Міхайлаўна – дэпутат, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі па сацыяльных пытаннях у Савеце.
• Текст доступен на языке: Русский