1 студзеня ў 14.52 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра загаранне жылога дома ў вёсцы Шалыгі, што ў Хоўхлаўскім сельсавеце.

Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікі МНС устанавілі, што дом гарыць адкрытым полымем. У жылым доме не было пажарнага апавяшчальніка, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

Пажар ліквідавалі каля 17.00. Агонь знішчыў дах і маёмасць, пашкодзіў сцены.

У 18.25 работнікі МНС у жылым пакоі без прыкмет жыцця знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Верагодней за ўсё, у агні загінуў 55-гадовы гаспадар дома.

Прычыну  высвятляюць. Разглядаюць  – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара.

МНС нагадвае! Часта бесклапотна кінуты недакурак становіцца прычынай пажару, наносячы матэрыяльны ўрон. Па віне такой бестурботнасці загараюцца камеры смеццепрыёмнікаў, шахты ліфтаў, гараць палі і лясы, здараюцца пажары ў дамах і кватэрах. Як правіла, у ліку загінулых тыя, хто меў звычку курыць у ложку ці сядзеў у крэсле ў стане алкагольнага ап’янення. У такім стане лёгка заснуць і, калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля.

Пажар з-за неасцярожнасці пры курэнні – гэта зусім не выпадковасць, а вынік прамога дзеяння чалавека.

• Текст доступен на языке: Русский