У лесе за вайсковай часткай. Фота забяспечанае чытачкай.

У рэдакцыю звярнулася чытачка, жыхарка сталіцы Алена Рагачэўская. Яна мае дом у вёсцы Касцюшкі, побач з Красным, і часам прыязджае сюды. Падзялілася, што вельмі непрыемна здзівілася, калі пабачыла, што за вайсковай часткай у Красным сталі высякаць лес.

– Наш лес вельмі прыгожы, зручны. Тут нават дзіця не заблукае. Заўсёды расла буйная чарніка. Стаяла альтанка, людзі адпачывалі тут, смажылі шашлыкі. Але заўсёды было чыста. Мясцовых жыхароў вельмі непакоіць і абурае, што лес пачалі высякаць, – падзялілася чытачка.

Так выглядаў лес да вырубкі.

Мы звярнуліся ў Маладзечанскі лясгас. Тут растлумачылі, што лес за вайсковай часткай высякаюць, бо дрэвы ў ім ужо выспелі. Дзейнічаюць згодна з усімі дакументамі, нічога не парушаюць. Па стандартах спелым лічыцца дрэва, якому 90 год. Такія і высякаюць.

Тут высякуць чатыры гектары лесу, а замест старых дрэў пасадзяць новыя.

Па словах спецыялістаў, згодна з дакументамі, у бліжэйшыя дзесяць год на Маладзечаншчыне будуць высякаць спелыя лясы. І ў лясгасе гатовыя да таго, што людзі будуць хвалявацца.

Фотаздымкі забяспечаныя чытачкай.

• Текст доступен на языке: Русский